Футбольны чэмпіянат Іспаніі хочуць аднавіць у сярэдзіне мая
19.03.2020 / 09:38
Прэзідэнт Ла лігі, найвышэйшага дывізіёна чэмпіянату Іспаніі па футболе, Хаўер Тэбас спадзяецца, што турнір будзе адноўлены ў сярэдзіне мая.
Чэмпіянат Іспаніі быў перапынены 12 сакавіка з-за каранавіруса.
Па словах кіраўніка лігі, у выпадку паспяховай барацьбы з каранавірусам усе еўрапейскія чэмпіянаты змогуць аднавіцца ў сярэдзіне мая.
Таксама ён адзначыў, што ў залежнасці ад становішча будзе прынята рашэнне аб правядзенні матчаў нацыянальнага першынства з гледачамі.