У Польшчы ўжо 305 выпадкаў каранавіруса

19.03.2020 / 10:57

За ноч у Польшчы зафіксавалі 18 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, пацверджаных станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў, — паведаміла Міністэрства аховы здароўя раніцай у чацвер, пішуць wiadomosci.pl.

Усяго ў Польшчы пацвердзілі 305 інфекцый. Пяць чалавек загінулі.