Прарасійскія рэсурсы заклікаюць Пуціна ўзяць пад кантроль «знешнія межы» Саюзнай дзяржавы на падставе барацьбы з каранавірусам

19.03.2020 / 11:06

На прарасійскіх інтэрнэт-рэсурсах з'явіўся зварот ад імя «грамадзян РБ і РФ, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь» на адрас прэзідэнта і прэм'ер-міністра Расіі.

У ім прэзідэнта Беларусі абвінавачваюць у самаўхіленні «ад сваіх канстытуцыйных абавязкаў». Аўтары звароту заклікаюць кіраўніцтва Расіі «прыняць экстраныя меры для забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, яе знешніх межаў, абароны здароўя насельніцтва і нераспаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы»....

Nashaniva.com