Паўфінал конкурсу «Міс Беларусь — 2020» пераносіцца на нявызначаны тэрмін

19.03.2020 / 13:19

Пра дату правядзення стане вядома пазней. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай школы прыгажосці.

«Паўфінал «Міс Беларусь-2020», які павінен быў прайсці 21 сакавіка, пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Пра новую дату паведамім пазней», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, у паўфінале конкурсу павінны былі сустрэцца 142 прыгажуні з усёй Беларусі.