У Расіі ўсіх, хто вяртаецца з-за мяжы, на 14 дзён адправяць у каранцін 

19.03.2020 / 13:32

Фота Аляксандра Дзем'янчука, ТАСС

Усе грамадзяне, якія вяртаюцца з-за мяжы ў РФ, павінны будуць прайсці абавязковы 14-дзённы каранцін, піша ТАСС.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай у чацвер на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, галоўнага санітарнага доктара Ганны Паповай.

Усе прыбылыя павінны паведамляць пра сваё вяртанне, месца знаходжання і пра тэрміны адсутнасці на гарачую лінію.