108 памерлых ад каранавіруса за дзень у Францыі

19.03.2020 / 22:13

Рэзка вырасла колькасць памерлых ад каранавіруса ў Францыі. 108 смерцяў зарэгістравана за суткі. Гэта рэзкі рост проці мінулых дзён.

Усяго ад заразы памерлі ўжо 372 французы.

Агулам у Францыі выяўлена амаль 11 тысяч заражэнняў, але рэальная лічба будзе нашмат большая, бо французскія медыкі не маюць магчымасці тэсціраваць такую вялікую колькасць пацыентаў.

Nashaniva.com; фота Wikipedia Commons