Установы культуры Брэста адмяняюць падзеі «ў мэтах прафілактыкі»

21.03.2020 / 11:24

Брэсцкі драматычны тэатр абвясціў пра адмену спектакляў на вялікай сцэне да канца сакавіка. У той жа час спектаклі на малой сцэне застаюцца. Пра гэта паведамляецца на старонцы тэатра ў фэйсбуку.

Брэсцкі тэатр лялек перанёс усе раней заяўленыя спектаклі «ў мэтах прафілактыкі». Пра гэта ён паведаміў у сваёй групе ўкантакце.

Брэсцкая філармонія таксама пераносіць адзін выступ за другім без афіцыйнага абвяшчэння пра спыненне сезона.

СГ