«Раснафта» назвала ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь

23.03.2020 / 18:35

Кампанія «Раснафта» адновіць пастаўкі нафты ў Беларусь на тых умовах, што прапаноўваліся ёй раней, паведаміў журналістам прадстаўнік кампаніі, піша РБК.

«Кампанія пацвярджае, што рашэнне аб аднаўленні паставак у Беларусь прынята менавіта на тых умовах, якія мы прапаноўвалі беларускаму боку, гэта значыць з прэміяй $5 за тону», — сказаў ён.

Раней у панядзелак агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што Расія пагадзілася павялічыць зніжку на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, да $15,7 за тону, што на $12 больш, чым прапаноўвалася раней.

Nashaniva.com