Адключаць гарачую ваду ў Мінску пачнуць з 11 мая

24.03.2020 / 09:24

kstnews.kz

Першы этап адключэнняў гарачай вады ў Мінску пачнецца 11 мая, паведамілі БелТА ў сектары ідэалагічнай работы і грамадскіх сувязей РУП «Мінскэнерга».

«Зараз складаецца падрабязны графік адключэнняў, які будзе прадстаўлены спажыўцу за месяц да пачатку работ», — удакладнілі на прадпрыемстве.