Ва Украіне спрагназавалі тэрміны завяршэння каранціну
24.03.2020 / 10:43
Намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Юлія Каваліў назвала тэрмін заканчэння эпідэміі каранавіруса ў краіне, паведамляе УНІАН.
Пры выкананні каранціну эпідэмію можна будзе перамагчы да мая, тады ж грамадзяне змогуць паўнавартасна вярнуцца на працу, сказала Каваліў у эфіры тэлеперадачы «Свабода слова».
Чым менш людзей захварэе, тым хутчэй эканоміка вернецца да нармальнага жыцця, падкрэсліла чыноўніца. «Першы і самы галоўны рэцэпт выхаду з крызісу — гэта максімальнае захаванне каранціну», — сказала Каваліў.