Трэнер Жазэ Маўрынью стаў валанцёрам у Лондане ВІДЭА
24.03.2020 / 11:57
Галоўны трэнер «Тотэнхэма» Жазэ Маўрынью стаў валанцёрам дабрачыннай арганізацыі Age UK, якая дапамагае пажылым жыхарам Лондана, закрытым на каранцін з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса. Відэа з'явілася ў твітары.
Партугалец працаваў у адным з раёнаў брытанскай сталіцы. Ён дапамагаў разносіць прадукты першай неабходнасці.
Сезон у Англійскай прэм'ер-лізе напачатку быў спынены да 30 красавіка, зараз паведамляецца, што ён можа аднавіцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.