Заўтра Дзень Волі. Як яго адсвяткаваць ва ўмовах каранціну?

24.03.2020 / 12:49

Каманда БНР100, якая ад 2018 года бярэ на сябе ініцыятыву арганізацыі святкавання Дня Волі, улічыла няпростую сітуацыю, звязаную з наступам каранавіруса па ўсім свеце, і запрашае заўтра, 25 сакавіка, а 18 далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай вашых тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта. 

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі? Ёсць парачка ідэй ад арганізатараў: 

Таксама арганізатары святкавання заклікаюць падтрымаць іх матэрыяльна, бо нават для анлайн-трансляцыі патрэбна і памяшканне, і апаратура — гэта ўсё каштуе грошай. 

Nashaniva.com