Ураджэнка Беларусі парушыла каранцін у Маскве: пайшла на манікюр. Яе забрала паліцыя
24.03.2020 / 12:48
Ураджэнка Беларусі была затрыманая ў Маскве за парушэнне каранціну: яна вырашыла наведаць манікюрны салон.
Як стала вядома РЕН ТВ, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак. Жанчына прыйшла ў манікюрны салон і паведаміла, што вярнулася з Італіі і знаходзіцца на каранціне.
Супрацоўнікі выклікалі нарад паліцыі. Жанчына патлумачыла, што прыляцела 8 сакавіка і ў аэрапорце прайшла праверку лекарамі, наяўнасць каранавіруса ў яе не пацвердзілася. Супрацоўнікі паліцыі выклікалі хуткую дапамогу, лекары праверылі грамадзянку, захворванне не пацвердзілася. Жанчына ў шпіталізацыі не мела патрэбу.