Доктар-інфекцыяніст: Сэнсу ў марлевай павязцы няма

25.03.2020 / 12:37

Як распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік галоўнага доктара інфекцыйнай бальніцы Мінска Алег Скрыпко, насіць марлевую павязку немэтазгодна.

«Вірус у паветры амаль не прысутнічае. Да таго ж, пасля працяглага нашэння павязка намакае», — сказаў ён.

Ёсць сэнс у адлегласці, інтэрвалах паміж людзьмі, асабістай гігіене, дадаў ён.