Расійскі знішчальнік Су-27 упаў у Чорнае мора, пілота шукаюць

26.03.2020 / 08:48

Самалёт Су-27, паводле папярэдніх звестак, упаў у акваторыі Чорнага мора падчас планавых палётаў. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на Мінабароны Расіі.

У ведамстве ўдакладнілі, што знішчальнік знік з экранаў радараў над акваторыяй Чорнага мора за 50 кіламетраў ад Феадосіі ў Крыме. Гэта адбылося ўвечары, каля 20:10, 25 сакавіка. Праз хвіліну быў зафіксаваны сігнал аварыйнага радыёмаяка ў гэтым раёне.

Пошукі пілота ўскладняюцца цяжкімі метэаўмовамі.

Nashaniva.com