Анлайн-трансляцыю «Паўлінкі» глядзелі ў 20 тысячах дамоў
28.03.2020 / 19:46
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ладзіў 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, анлайн-трансляцыю спектакля «Паўлінка».
Агульная колькасць гледачоў сусветнай трансляцыі склала каля 20 000 чалавек. Наступныя анлайн-паказы запісаў спектакляў Купалаўскага тэатра адбудуцца 29, 31 сакавіка і 2 красавіка.
Трансляцыя адбылася пры падтрымцы кампаніі А1 і відэасэрвіса Voka.