Сьвята Божага Цела

16 чэрвеня, на сьвята Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, галоўным праспэктам сталіцы прайшлі сотні католікаў з крыжамі й харугвамі.

22.06.2006 / 23:11

16 чэрвеня, на сьвята Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, галоўным праспэктам сталіцы прайшлі сотні католікаў з крыжамі й харугвамі. Урачыстасьць пачалася а 9-й набажэнствам ля касьцёлу Сьв.Роха. Пасьля працэсія выйшла на праспэкт Скарыны і тратуарамі скіравалася да Кастрычніцкай плошчы. Там адбылася супольная малітва. Пасьля рушылі да касьцёлу Сьв.Сымона і Алены. Заключная станцыя адбылася каля Катэдры на плошчы Свабоды.

Фота