У БПЦ адрэагавалі на заклік патрыярха Кірыла не хадзіць у храмы: «У нас не Расія»

30.03.2020 / 13:52

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл заклікаў вернікаў не хадзіць у храмы, маліцца дома. 

Якой пазіцыі трымаецца беларускі экзархат РПЦ? 

«Наша Ніва» адрасавала гэтае пытанне прэс-сакратару Сяргею Лепіну. 

«Патрыярх Кірыл спасылаецца на заклікі адпаведных расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, распаўсюджаныя ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй менавіта ў Расіі. У нас не Расія. У нас пакуль што няма падставаў лічыць, што нашы эпідэміялагічныя службы бачаць сітуацыю гэтак жа. Мы чакаем іх далейшых тлумачэнняў», — кажа Лепін.

Чытайце таксама: Ці каранавірус Божая кара за людскія грахі? Адказваюць бацюшкі, ксёндз, пастар, равін і імам

Nashaniva.com