Яшчэ два расійскія рэгіёны вырашылі ўвесці рэжым поўнай самаізаляцыі

30.03.2020 / 17:42

Рэжым усеагульнай самаізаляцыі ўводзяць Валагодская і Разанская вобласці, паведамляе РБК.

Распараджэнне губернатара Разанскай вобласці Мікалая Любімава апублікавалі ў газеце «Рязанские ведомости».

Выключэнне зроблена для выпадкаў аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі, язды на працу, дазволеную абласным урадам, паходу ў найбліжэйшую краму, вынасу смецця, выгулу свойскіх жывёл.

Абмежавальныя захады не распаўсюджваюцца на медыкаў, Расспажыўнагляд, паліцыю, МНС і іншых сілавікоў, а таксама на ўладальнікаў спецпропускаў ад урада.

Губернатар абавязаў жыхароў захоўваць дыстанцыю не менш за паўтара метра пры перамяшчэнні на вуліцы і ў транспарце, за выключэннем таксі.

Пра пераход рэгіёну ў рэжым поўнай самаізаляцыі заявіў і губернатар Валагодскай вобласці Алег Куўшыннікаў.

Рэжым поўнай самаізаляцыі ўвялі або ўводзяць:

Абмежаванні на перамяшчэнне ў межах суб'екта ўвялі:

Nashaniva.com