Мінадукацыі заклікае школьнікаў на гэтым тыдні актыўна браць удзел у пасадцы лесу

31.03.2020 / 09:51

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале.

Асаблівы акцэнт робіцца на працы з падрастаючым пакаленнем. Далучыцца да «Тыдня лесу» можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне, а лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў лесааднаўленні.

У акцыі «Тыдзень лесу» актыўна ўдзельнічаюць школьнікі, працоўныя калектывы, дзяржорганы. Плануецца, што ў гэтым годзе да яе далучацца 35-40 тысяч чалавек.

Nashaniva.com