Расспажыўнагляд абавязаў расіянаў трымаць дыстанцыю не менш за метр
01.04.2020 / 09:37
Усе расіяне абавязаны вытрымліваць дыстанцыю не менш за метр адно ад аднаго, каб не дапусціць заражэння новым каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў пастанове кіраўніка Расспажыўнагляду і галоўнага санітарнага ўрача Расіі Ганны Паповай.
Выключэнне дапускаецца толькі пры паездках у таксі.