Пакуль няма зніжэння. 864 чалавекі памерлі за дзень у Іспаніі

01.04.2020 / 13:05

Выставачны комплекс у Мадрыдзе, пераабсталяваны пад часовы шпіталь. Фота: «Эль Паіс»

Сітуацыя ў Іспаніі на сёння найгоршая ў Еўропе. Па колькасці смерцяў гэтая краіна неўзабаве можа пераўзысці Італію.

За апошнія 24 гадзіны ў шпіталях Іспаніі памерлі 864 чалавекі. Гэта больш, чым учора і заўчора (было 849 і 812). Усяго за час пандэміі краіна без пары страціла 9 000 чалавек, паведамляе «Эль Паіс». Больш за 51 тысячу чалавек трапіла ў бальніцы. 

Іспанія мабілізавала для працы ў шпіталях, у тым ліку і дадаткова разгорнутых, студэнтаў старшых курсаў медуніверсітэтаў.

СГ