Сямашка: Дыялог Беларусі з ЗША не перашкодзіць адносінам з Расіяй

02.04.2020 / 07:41

Адносіны Беларусі і ЗША ніяк не перашкаджаюць рэалізацыі Мінскам саюзніцкіх адносін з Расіяй. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка ў апублікаваным у чацвер інтэрв'ю rg.ru.

«У нас няма планаў, як любяць казаць, па «сыходу Беларусі на захад», і актывізацыя нашых адносін з Вашынгтонам ніяк не перашкаджае нам працягваць рэалізацыю саюзніцкіх адносін з Расіяй. Расійская Федэрацыя была, ёсць і застанецца нашым асноўным саюзнікам і стратэгічным партнёрам», — сказаў дыпламат.

1 лютага адбыўся візіт у Мінск кіраўніка МЗС ЗША Майкла Пампеа. ЗША і Беларусь пацвердзілі гатоўнасць вярнуць паслоў пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку.

Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка заявіў, што разлічвае на дапамогу ЗША ў стварэнні аб'ектаў лагістыкі для пастаўкі нафты ў краіну. Пампеа выказваў гатоўнасць ЗША забяспечыць Беларусь нафтай «на 100%».

Nashaniva.com