Раснафта і беларускія НПЗ падпісалі кантракты на пастаўку нафты

02.04.2020 / 20:17

«Раснафта» і беларускія НПЗ падпісалі кантракты на пастаўку нафты ў Беларусь, паведамілі журналістам у расійскай кампаніі, піша Interfax.by.

«Пастаўкі будуць ажыццяўляцца на ўмовах, пра якія кампанія паведамляла раней — гэта значыць з прэміяй $5 за тону», — падкрэслілі ў кампаніі.

Фота Надзеі Бужан.