Самалёт «Белавія» адправіўся ў Індыю па беларусаў

05.04.2020 / 15:55

Днём з мінскага аэрапорта вылецеў спецыяльны рэйс «Белавія», арганізаваны сумесна з пасольствам Расіі пры садзейнічанні Банка ВТБ, паведамляе МЗС на сваёй старонцы ў фэйсбуку

Ён накіраваўся ў Дэлі, каб забраць яшчэ адну групу беларусаў і, па магчымасці, грамадзян іншых краін з Індыі.

Вялікая колькасць беларусаў знаходзіцца на курортах Індыі, дзе ўведзеныя вельмі строгія меры каранціну.

Nashaniva.com