Лукашэнка: Не варта ўтойваць інфармацыю пра распаўсюджванне каранавіруса

07.04.2020 / 15:16

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць, што не варта ўтойваць інфармацыю пра распаўсюджванне каранавіруса ў краіне, піша БелТА.

«Не дай бог, дзесьці нейкі падман. У наш час у нашай рэспубліцы падмануць нікога немагчыма. Калі вы адзін раз падманеце, вам ніхто верыць не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ёсць адпаведны штаб, у якім акумулюецца ўся бягучая інфармацыя аб распаўсюдзе каранавіруса. «Кожны павінен займацца сваёй справай. Яшчэ раз падкрэсліваю: дактары — лечаць, уся інфармацыя — у Адміністрацыі прэзідэнта ў штабе. Там вы разам вызначаецеся, як вы інфармуеце насельніцтва», — сказаў Лукашэнка.