Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод пачаў выпускаць антысептык

07.04.2020 / 17:45

Як паведамляе Mogilevnews.by, на Клімавіцкім лікёра-гарэлачным заводзе наладзілі выпуск антысептыку.

Завод атрымаў неабходны пакет дакументаў на выпуск новай для сябе прадукцыі. За змену плануецца вырабляць каля 2 тон хімічнага сродку. У асноўным плануецца выкарыстоўваць айчынныя напаўняльнікі і камплектуючыя.