У Кітаі знялі забарону на выезд з Уханя

07.04.2020 / 22:24

У кітайскім горадзе Ухань, адкуль пачалося распаўсюджванне каранавіруса, аднавілі аўтамабільны і чыгуначны пасажырскі рух, паведамляе BBC.

Горад быў закрыты 23 студзеня, калі колькасць хворых на COVID-19 перавысіла 500 чалавек. Наступныя 10 тыдняў у горадзе і правінцыі дзейнічаў жорсткі каранцін. Мільёнам людзей было забаронена пакідаць горад.

У першы дзень зняцця ізаляцыі запланавана 200 авіярэйсаў.

Nashaniva.com