БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Шчучынскім раёне матацыкліст збіў насмерць падлетка, што выбег на дарогу за мячом

8.04.2020 / 8:57

Nashaniva.com

Фота МУС

Смяротнае ДТЗ адбылося 7 красавіка каля 20:00 у Васілішках, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

На вуліцы Перамогі каля пешаходнага пераходу перад матацыклам на дарогу раптам выбег 14-гадовы падлетак. 26-гадовы кіроўца «Сузукі» не змог пазбегнуць ДТЗ і наехаў на хлопчыка: ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы аварыі.

Паводле папярэдняй версіі, дзеці ішлі на спартыўную пляцоўку гуляць у футбол. У нейкі момант мяч апынуўся на дарозе, і адзін з падлеткаў пабег за ім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула