Заражэнні работнікаў прымусілі закрыцца шэраг мясакамбінатаў у розных краінах — цэны на мяса могуць расці

13.04.2020 / 20:20

Спынілася вытворчасць на шэрагу мясакамбінатаў у ЗША, Канадзе, Брытаніі. Арганізацыя вытворчасці на камбінатах такая, што працаўнікі стаяць блізка адно ад аднаго пры разборы мяса, паведамляе «Ройтэрз». У выніку там адбыліся ланцуговыя заражэнні людзей каранавірусам.

Гэтае закрыццё можа прывесці да часовага дэфіцыту мяса на сусветным рынку і росту цэн на яго. 

СГ