У Мінску ратавальнікі дапамаглі дзяўчынцы, што засунула галаву ва ўнітаз

15.04.2020 / 16:38

Здарэнне адбылося 15 красавіка на вуліцы Асаналіева, 30, паведамляе 112.by.

Двухгадовая дзяўчынка па неасцярожнасці засунула галаву ў пластыкавую накладку на ўнітаз і не змагла яе адтуль выцягнуць.

Ратавальнікі пры дапамозе нажніц павялічылі адтуліну накладкі і вызвалілі малую з пасткі. Увесь гэты час побач знаходзілася яе мама, якая дапамагала выратавальнікам супакоіць дачку. 

 Ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com