У Віцебскай вобласці 1092 хворыя на каранавірус
16.04.2020 / 12:59
Лік заражаных СОVID-19 у Віцебскай вобласці складае 1092 чалавекі, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БелТА.
Паводле яго слоў, тэндэнцыя прыросту заражаных па краіне захоўваецца прыкладна ў тых жа тэмпах, што і раней. Гэта прыкладна 500 чалавек у суткі. «У Віцебскай вобласці на сёння выявілі 1092 лабараторна пацверджаныя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Са станоўчых момантаў мы бачым у рэгіёне істотнае зніжэнне тэмпаў прыросту пацыентаў, якія пакутуюць ад пнеўманіі. Сітуацыя з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі таксама ідзе на спад», — адзначыў Уладзімір Каранік.
Па стане на ўчора ў Беларусі было 3728 выпадкаў каранавіруса.