Пуцін абвясціў пра перанос парада Перамогі ў Маскве

16.04.2020 / 18:11

Расійскі прэзідэнт Пуцін абвясціў аб канчатковым пераносе парада Перамогі.

«Рызыкі ў сувязі з каранавірусам не даюць мне права праводзіць падрыхтоўку да святкавання 9 мая. Даручаю міністру абароны, кіраўнікам сілавых ведамстваў змяніць графік і перанесці падрыхтоўку да ваеннага параду на Чырвонай плошчы, ваенных парадаў у рэгіёнах», — сказаў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што парад і ўсе астатнія мерапрыемствы, якія павінны былі прайсці 9 мая, будуць праведзены ў 2020 годзе. Планаванай даты Пуцін не назваў.

Nashaniva.com