Лукашэнка падпісаў указ аб матэрыяльным стымуляванні медыкаў
16.04.2020 / 18:24
Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў Указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», паведамляе БелТА.
Фота Надзеі Бужан.
Дакумент прадугледжвае ўстанаўленне дадатковай штомесячнай надбаўкі за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыйнымі захворваннямі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра працаўнікоў устаноў сістэмы аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з інфекцыямі, а таксама тым, хто працуе ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы дакумент быў распрацаваны Саветам Міністраў. Аляксандр Лукашэнка прапанаваныя падыходы падтрымаў, даручыўшы ўраду ажыццявіць адпаведныя выплаты.