У Іспаніі за суткі ад каранавіруса памерлі 410 чалавек. Гэта мінімум з 22 сакавіка

19.04.2020 / 14:49

Па меншай меры 410 чалавек памерлі за суткі ў Іспаніі ад каранавіруса новага тыпу. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у нядзелю інфармацыі на сайце Міністэрства аховы здароўя каралеўства.

Дадзены паказчык стаў самым нізкім з 22 сакавіка. Антырэкорд па смяротнасці быў зафіксаваны ў краіне 1 красавіка — тады ахвярамі эпідэміі за суткі сталі 950 пацыентаў.

Агульная колькасць памерлых з пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне дасягнула 20 453. Усяго ў Іспаніі было выяўлена 195 944 выпадкі заражэння, па гэтым паказчыку яна займае другое месца ў свеце. За 24 гадзіны колькасць хворых вырасла на 4218. Паправіліся з пачатку эпідэміі 77 357 пацыентаў.

Nashaniva.com