Пасажыр пайшоў па беларускія грошы, пакінуўшы таксісту $100 у заставу. Кіроўца з'ехаў

20.04.2020 / 22:35

Міліцыянеры высветлілі асобу мужчыны, які прысвоіў 100 даляраў ЗША, што належаць жыхару сталіцы.

Кіроўца таксі прысвоіў 100 даляраў мінчука. Мужчына перадаў кіроўцу грошы ў якасці закладу, паколькі пасля паездкі беларускіх рублёў для аплаты паслугі ў яго не было.

Пасля таго як мінчук перадаў кіроўцу грошы і паабяцаў вярнуцца з беларускімі рублямі, падазраваны, не чакаючы абяцанага, з'ехаў.

Міліцыя высветліла асобу мужчыны, які прысвоіў грошы. Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Мінскай вобласці.

Nashaniva.com