Грузія падоўжыла надзвычайнае становішча да 22 мая

21.04.2020 / 18:49

Грузія падоўжыла надзвычайнае становішча праз распаўсюджванне каранавіруса яшчэ на месяц — да 22 мая, піша Грузия Онлайн.

У той жа час, некаторыя абмежаванні, уведзеныя на перыяд каранціну, будуць зняты ў панядзелак, 27 красавіка.

Гаворка ідзе аб поўнай забароне на рух легкавых аўто, якую ўвялі 17 красавіка.

У краіне таксама ўведзена каменданцкая гадзіна з 21.00 да 6:00 раніцы.

Nashaniva.com