Вялікабрытанія пачынае выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса на людзях

21.04.2020 / 22:40

У Вялікабрытаніі на гэтым тыдні пачнуцца клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта абвясціў міністр аховы здароўя Мэт Хэнкок, піша BBC.

Каманда Оксфардскага ўніверсітэта пачне выпрабоўваць вакцыну на людзях у чацвер, 23 красавіка. На правядзенне клiнiчных выпрабаванняў урад выдзеліў 20 млн фунтаў.

Nashaniva.com