Лукашэнка не выключыў пагаршэння сітуацыі з каранавірусам у Беларусі

23.04.2020 / 13:49

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе ў Мінску.

«Калі становішча спраў будзе мяняцца ў горшы бок (я нічога не выключаю, ужо перажываю за любы шоргат), то мы падключым рэзервы. У нас іх дастаткова», — цытуе словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба.

Лукашэнка лічыць, што ў лячэнні людзей павінна быць задзейнічана ўся вертыкаль улады, усе дзяржаўныя служачыя.

Nashaniva.com