Мінскую духоўную акадэмію закрылі на каранцін

23.04.2020 / 18:48

Мінская духоўная акадэмія і храм Свяціцеля Кірылы Тураўскага закрытыя на каранцін да 10 мая. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БПЦ.

Там адзначылі, што ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй заняткі будуць праводзіцца дыстанцыйна.

Па нядзелях духавенства храма будзе здзяйсняць літургію без удзелу вернікаў.

— Імёны для памінання можна адправіць праз SMS, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375 (25) 740-48-19, — праінфармавалі ў прэс-службе.

Nashaniva.com