Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні кіраўніцтва ў «Беллеспаперапрам», на «Белшыну» і ў Гродзенскі аблвыканкам

23.04.2020 / 21:42

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Касько старшынёй Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна.

На пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Белшына» ўзгоднены цяперашні намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Бунакоў.

Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Віталя Няверы намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Раней у аблвыканкаме ён займаў пасаду старшыні камітэта дзяржаўнай маёмасці.

Nashaniva.com