Сіноптыкі 24 красавіка — да +18, дзе-нідзе дажджы

24.04.2020 / 08:03

24 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет. Вецер заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём +12..+18°C, па паўднёвым захадзе да +20°C.

У Мінску днём без істотных ападкаў. Тэмпература паветра раніцай +5..+7°C, днём +15..+17°C, вечарам +10..+12°C.

Nashaniva.com