Прызначаны новы начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі

24.04.2020 / 15:36

Палкоўнік Ігар Паўлюшчанка прызначаны начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе.

Генерал-маёр Вячаслаў Язерскі вызвалены ад адпаведнай пасады і звольнены з ваеннай службы ў запас праз узрост з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Nashaniva.com