Сярэдні заробак за сакавік склаў 1213,6 рубля «бруднымі»
24.04.2020 / 16:17
Фота Волі Афіцэравай
Намінальны налічаны сярэдні заробак за сакавіка склаў 1213,6 рубля, паведамляе Белстат.
У лютым заробак складаў 1119,7 рубля, за месяц зарплата вырасла на 93,9 рубля. Гэта характэрны сезонны рост, які звязаны з выплатай узнагароджання па выніках I квартала, выплатамі да 8 Сакавіка, а таксама павелічэннем аб'ёму работ і гадавымі бонусамі.
Сярэдні заробак у Мінску складае 1801,5 рубля.