Мінздароўя: Настойліва просім, не наведвайце пажылых сваякоў на выхадных і не ідзіце з імі на могілкі
24.04.2020 / 16:26
Фота Надзеі Бужан
Пра гэта папрасіла на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
«Настойліва прашу, адмоўцеся ад наведвання пажылых сваякоў на выхадных, не ідзіце на могілкі разам са сваімі старымі сваякамі. Вы можаце ўскладніць іх хваробы», — сказала яна.