Трамп вылучыў на падтрымку эканомікі ЗША $484 мільярды

25.04.2020 / 08:09

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб вылучэнні грошай для падтрымкі эканомікі краіны, пацярпелай на фоне пандэміі каранавіруса.

Агульныя выдаткі бюджэту ў рамках гэтага пакета мер складуць $484 мільярды.

$320 мільярдаў выдаткуюць на папаўненне праграмы крэдытавання, якая дазваляе прадстаўнікам малога бізнэсу выплачваць зарплаты работнікам у перыяд крызісу.

Каля $60 мільярдаў накіруюць на рэалізацыю праграмы крэдытавання прадпрыемстваў малога бізнэсу.

Каля $75 мільярдаў атрымаюць бальніцы, а яшчэ $25 мільярдаў накіруюць на фінансаванне працэсу тэставання на каранавірус.

Nashaniva.com