Лукашэнка сказаў рэгіёнам «не прасіць грошы» і даў параду, як зарабіць
26.04.2020 / 11:51
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад рэгіёнаў не прасіць грошы, а прапрацоўваць рынкі для збыту вырабленай прадукцыі, са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта паведамляе TUT.BY. Сёння кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў рабочай паездцы ў Нараўлянскім раёне, дзе паглядзеў, як прасоўваюцца палявыя работы.
Фота прэс-службы прэзідэнта
«Калі вы выйдзеце хоць бы ў нуль? Ты нават не думай, што мы павінны ў сілу нейкіх псіхозаў або пандэмій, эпідэмій скараціць вытворчасць. Гэта выключана. Іншага не дадзена. Калі вы будзеце сядзець: «Вось пандэмія, дайце нам грошай»… ніхто не дасць — гэта пахаваць грошы. Вы прапрацоўвайце рынкі па ўсіх напрамках — пачынаючы ад фарфоравага завода і заканчваючы «Гомсельмашам», — заявіў Лукашэнка.
Губернатар Гомельскай вобласці Генадзь Салавей растлумачыў, што ўсе праблемы ў асноўным датычацца экспартных паставак, якія пасля ўсплёску пандэміі былі спыненыя з-за закрыцця межаў у іншых краінах. Зараз прадпрыемствы працуюць на ўнутраны рынак.
Прэзідэнт заявіў, што рэгіёны павінны арыентавацца «на прапрацоўку рынкаў для збыту вырабленай прадукцыі».
«Дамаўляйцеся, калі адновіцца ўся лагістыка і запрацуюць суседзі. Калі ў вас будуць кантракты на пастаўку пасля пандэміі, мы будзем думаць, як вам дапамагчы», — сказаў прэзідэнт.