БЕЛ Ł РУС

Спорт

Чэмпіянат Таджыкістана па футболе прыпынены з-за небяспекі каранавіруса

27.04.2020 / 9:18

Nashaniva.com

Чэмпіянат краіны прыпынены да 10 мая, гаворыцца ў паведамленні мясцовай федэрацыі футбола.

«Федэрацыя футбола Таджыкістана цалкам падтрымлівае рашэнне рэспубліканскага штаба па прафілактыцы каранавіруса ў краіне аб часовым прыпыненні грамадскіх і спартыўных мерапрыемстваў, прынятыя ў мэтах абароны здароўя і бяспекі насельніцтва. Пачынаючы з пятага тура гульні вышэйшага дывізіёна будуць часова прыпыненыя», — гаворыцца ў паведамленні.

Футбольныя чэмпіянаты праходзяць на Тайвані, у Нікарагуа, Туркменістане і ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула