У свеце зарэгістравана 3 мільёны выпадкаў каранавіруса, а Расія абагнала Кітай

27.04.2020 / 11:13

Фота Надзеі Бужан

У свеце зарэгістравана 3 мільёны 3085 выпадкаў каранавіруса, паведамляе анлайн Сусветная метрыка.

Абсалютны лідар ЗША, дзе зафіксавана 987 тысяч выпадкаў, фактычна кожны трэці ў свеце. На другім месцы Іспанія — 226,6 тысяч, трэцяя Італія (197,6 тысяч).

Расія абагнала Кітай: 87 147 супраць 83 912 выпадкаў. Вышэй за Расію — Францыя, Нямеччына, Вялікабрытанія, Турцыя, Іран.

У Беларусі па стане на раніцу ўчорашняга дня было 10 463 выпадкі.

Варта ўлічваць, што статыстыка па краінах Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, некаторых краінах Азіі можа мець сімвалічны характар, і колькасць выпадкаў каранавіруса куды большая.