З-за трэніроўкі ганаровай варты ўвечары 27 красавіка зноў абмяжуюць рух у цэнтры Мінска
27.04.2020 / 12:52
Фота Надзеі Бужан
Увечары 27 красавіка зноў абмяжуюць рух усіх відаў транспарту на праспекце Машэрава — на ўчастку ў раёне стэлы. Там будзе трэніравацца зводная рота ганаровай варты, піша Tut.by.
Рух усіх відаў транспарту абмяжуюць на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Дарога будзе зачынена з 21.00 да 23.00.
Нагадаем, парад павінен прайсці ўвечары 9 мая.